Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Курган Славы камэрцыялізавалі


Курган Славы быў бясплатным больш за чатыры дзесяцігодзьдзі.

Курган Славы быў бясплатным больш за чатыры дзесяцігодзьдзі.

Установа «Дзяржаўны мэмарыяльны комплекс «Хатынь», якой падпарадкаваны Курган Славы, увяла плату за наведваньне помніка.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-газэта «Мы» са спасылкай на адпаведнае рашэньне Менаблвыканкаму.

Прэйскурант наступны. 1500 рублёў будзе каштаваць пад’ём на курган і агляд помніка для школьнікаў, навучэнцаў ПТВ і студэнтаў Для ўсіх астатніх — удвая больш: 3 тысячы рублёў. Экскурсіі для першай катэгорыі наведнікаў групай да 20 чалавек — 7 тысяч, для астатніх— ад 12 да 19 тысяч у залежнасьці ад колькасьці групы.

«Нам трэба зарабляць», — патлумачылі ўвядзеньне платы за наведваньне Кургана Славы супрацоўнікі мэмарыялу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG