Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіндэлегер: «Яшчэ летась я заклікаў Менск спыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў»


Міхаэль Шпіндэлегер

Міхаэль Шпіндэлегер

Віцэ-канцлер Аўстрыі і кіраўнік МЗС гэтай краіны Міхаэль Шпіндэлегер занепакоены, што Менск праігнараваў усе ранейшыя звароты эўрапейскіх дзяржаўных дзеячаў адносна спыненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

«Паведамленьне зь Менску пра выкананьне сьмяротнага выраку ў дачыненьні да Кавалёва і Канавалава, нягледзячы на канстытуцыйна сумнеўныя працэдуры, а таксама шматлікія міжнародныя пратэсты, — яшчэ адзін крок у бок міжнароднай ізаляцыі», — зазначыў у сваёй заяве аўстрыйскі віцэ-канцлер і кіраўнік МЗС.

Шпіндэлегер дадаў, што яшчэ летась у лістападзе ён даў зразумець беларускаму кіраўніку, што Беларусі трэба спыніць ужываньне гэтага нялюдзкага пакараньня, нават у тых выпадках, калі асуджаныя — лютыя злачынцы, бо выкананьне сьмяротнага выраку ніколі сябе не апраўдвала і не разьвязвала пытаньня злачыннасьці.
XS
SM
MD
LG