Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шокавы пратэст у Варшаве


Фота Польскага радыё
Фота Польскага радыё

У Варшаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам і сям’ёй расстралянага Ўладзіслава Кавалёва.

Моладзь сабралася каля Варшаўскага ўнівэрсытэту, дзе правяла пэрформанс і інфармацыйную акцыю, — паведамляе Польскае радыё.

На зямлю леглі два хлопца, распранутыя да пояса, з завязанымі за сьпінаю рукамі, з чорнымі торбамі на галовах, разьлітай навокал чырвонай фарбай, што сымбалізавала кроў. За імі стаялі людзі зь інфармацыйнымі плякатамі.

Пасьля ўдзельнікі накіраваліся пад амбасаду Беларусі ў Варшаве, дзе паставілі зьнічы і ўсклалі кветкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG