Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за плякат «Свабоду Сяргею Каваленку»


Алена Семенчукова
Алена Семенчукова

Алене Семенчуковай, якую 20 сакавіка затрымалі з такім плякатам у цэнтры Віцебску, прысудзілі штраф памерам 175 тысяч.

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прызнала актывістку «Эўрапейскай Беларусі» парушальніцай заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

«Дзяўчына не адмаўляла, што выйшла з плякатам „Свабоду Сяргею Каваленку“ на самую шматлюдную вуліцу гораду. Але яна не пагадзілася, што парушыла гэтым заканадаўства: цьвердзіла, што проста скарыстала сваё права на свабоду выказваньня ўласных перакананьняў», — паведаміў праваабаронца Павал Левінаў, які прысутнічаў на судовым працэсе.

Штраф памерам 175 тысяч (5 базавых велічыняў) Алена Семенчукова зьбіраецца абскарджваць у абласным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG