Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту Янчуку далі даведку. Таксама «ўхіленьне ад прызыву»


Міхась Янчук

Міхась Янчук

Прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» Міхась Янчук атрымаў 20 сакавіка даведку ў АГІМ (Аддзел грамадзянства і міграцыі) Маскоўскага раёна Берасьця — па месцы жыхарства.

Паводле даведкі, выезд Янчука за мяжу абмежавалі на падставе звароту Міністэрства абароны ад 5 сакавіка аб яго «ўхіленьні ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на ваенную службу, службу ў рэзэрве».

«Пасьля гэтага я правёў паўгадзіны ў ваенкамаце, і ваенком гораду Сіжук сказаў мне, што ў ягонай базе мяне няма, і што гэта нейкая дзікасьць», — распавёў М. Янчук прэс-службе ГА «БАЖ». — Акрамя таго, паводле ваенкома, 5 сакавіка па лініі Мінабароны ніякіх абмежаваньняў на выезд з краіны не накладалася..."

Міхасю Янчуку 39 гадоў, і з прызыўнога узросту ён выйшаў 12 гадоў таму, а на вайсковыя «зборы» яго ніхто не прызываў. Ён кажа, што будзе высьвятляць, хто ўключыў яго прозьвішча ў сьпісы «ухілістаў» і на якой падставе.

15 сакавіка афіцыйнаму прадстаўніку тэлеканалу «Белсат» у Менску Міхасю Янчуку не дазволілі выехаць зь Беларусі і паставілі штамп у пашпарце аб «адмове ў выезьдзе».

XS
SM
MD
LG