Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Міліцыянты ўжо папярэджваюць арганізатараў мітынгу


Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

У Горадні міліцыянты папярэдзілі старшыню гарадзкой рады Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова пра недапушчальнасьць несанкцыянаваных мерапрыемстваў і адміністрацыйную адказнасьць за гэта.

Саранчукоў — адзін з тых, хто падпісаўся пад заяўкай у гарвыканкам на правядзеньне мітынгу 25 сакавіка.

Паводле Саранчукова, адказу з гарвыканкаму пра дазвол ці забарону на мітынг ён яшчэ не атрымаў, не атрымалі адказу і іншыя, хто падпісваўся пад гэтай заявай. Са слоў Саранчукова, выходзіць, што міліцыя апярэджвае ў сваіх дзеяньнях мясцовыя ўлады.
XS
SM
MD
LG