Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца ў Вільні, куды ён трапіў праз расейска-латыскую мяжу.

18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы яго ссадзілі зь цягніка «Менск — Вільня». Палітыку паведамілі,што яго імя ўключана ў сьпіс невыязных.

«Расейскія памежнікі абсалютна не зьвяртаюць увагі ні на якія выбрыкі. У іх: пашпарт дзейсны — і едзь далей, куды хочаш. Мае пляны, аднак, парушыліся, бо ў мяне квіткі зь Менску на 23 сакавіка ў Вену, а потым у Вашынгтон. Ці ўдасца іх перагуляць, я ня ведаю. Ня ведаю, як удасца вылецець — ці зь Вільні, ці з Масквы. Але ў любым выпадку ня зь Менску».

Шушкевіч паведаміў, што ў ЗША ляціць на ўручэньне прэстыжнага "Мэдаля Свабоды" Трумэна-Рэйгана. Раней гэтую ўзнагароду атрымалі Ян Павал ІІ, Вітаўтас Ландсбэргіс, Вацлаў Гавэл. Таксама Шушкевіч плянуе прачытаць лекцыі ў шэрагу амэрыканскіх унівэрсытэтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG