Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў» заступаюцца за неўязных і невыязных журналістаў


«Рэпартэры бязь межаў», міжнародная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў журналістаў, асуджае рашэньне беларускіх уладаў закрыць межы краіны для журналістаў.

«Гэтыя нелегальныя абмежаваньні парушаюць канстытуцыю Беларусі і накладаюць сур’ёзныя абмежаваньні на працу датычных журналістаў. Улады павінны зьняць гэтую самавольную забарону і дазволіць незалежным журналістам зноў выяжджаць за мяжу» — напісала арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» у сваім прэс-рэлізе.

У кантэксьце гэтых абмежаваньняў прэс-рэліз згадвае чатыры прозьвішчы: журналіста Радыё Свабода Сяргея Шупы, якому адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь, ды Андрэя Дынько («Наша Ніва»), Жаны Літвіной (БАЖ) і Міхася Янчука («Белсат»), якім не дазволілі выехаць зь Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG