Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Эстоніі: «Пра канкрэтны тэрмін вяртаньня гаворка не вядзецца»


Яак Ленсмэнт
Яак Ленсмэнт

20 сакавіка, адказваючы на пытаньні "Свабоды", амбасадар Эстоніі ў Беларусі Яак Ленсмэнт заявіў, што пакуль не вядзецца гаворкі пра вяртаньне ў Беларусь.

У сваю чаргу Маргус Рава, кіраўнік трэцяга палітычнага дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў Эстоніі, сказаў, што «дзейнічае прынцып салідарнасьці з краінамі Эўразьвязу: як зьехалі разам, так разам і будзем вяртацца».

Гаворачы пра санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі з боку краінаў Эўразьвязу, Рава сказаў: «Крыніца праблемы — тое, як найвышэйшае кіраўніцтва арганізуе жыцьцё ў краіне: свабода СМІ, дзейнасьць судоў, захаваньне правоў чалавека. Калі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ня зьменяцца, то пазыцыя Эўразьвязу будзе адпаведная».

Адказваючы на пытаньні беларускіх журналістаў, чаму Беларусь прадстаўленая ў Эстоніі не надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам, а часовым павераным, Рава сказаў: «Адказ ведае ўрад Беларусі. Мы хочам, каб у Эстоніі таксама быў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар. Мы былі б рады і заўсёды адкрытыя такой магчымасьці».

Рава таксама сказаў, што сёлета МЗС Эстоніі выдаткавала 100 тысяч эўра на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Маргус Рава
Маргус Рава
Палітычнае рашэньне пра візавыя і эканамічныя санкцыяі супраць кіраўніцтва Беларусі прынятае Радай ЭЗ 31 студзеня 2011 г.

Першапачаткова ў сьпіс чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі, было ўключана 158 імёнаў. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЭЗ, а іх рахункі і маёмасьць у краінах ЭЗ павінны быць замарожаныя.

Пасьля гэты сьпія неаднаразова дапаўняўся.

Чарговае рашэньне пашырыць санкцыі прынятае 27 лютага. У сьпіс папоўніла 21 прозьвішча: 19 чыноўнікаў з судовай сыстэмы Беларусі і 2 супрацоўніка МУС.

28 лютага МЗС Беларусі забараніў уезд на тэрыторыю краіны ініцыятарам санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Афіцыйны Менск выклікаў таксама для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Эўразьвязе. Апрача таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам Эўразьвязу і Польшчы ў Менску выехаць зь Беларусі для кансультацыяў.

Пасьля гэтага прадстаўнікі краінаў ЭЗ дамовіліся адклікаць зь Менску сваіх амбасадараў для кансультацыяў.

Лідэры краінаў Эўразьвязу 2 сакавіка на саміце ў Брусэлі заклікалі Раду ЭЗ прыняць «далейшыя захады» ў дачыненьні да Беларусі. Удзельнікі саміту выказалі «сур’ёзную і глыбокую занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі» ў краіне. Яны таксама віталі рашэньне Рады ЭЗ пашырыць сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад візавыя і эканамічныя санкцыі Эўразьвязу ў сувязі з тым, што гэтыя асобы адказныя за парушэньні правоў чалавека, рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама «падтрымліваюць ці зьяўляюцца бэнэфіцыярамі рэжыму Лукашэнкі».

15 сакавіка на прапанову баўгарскага дэпутата Крысьціяна Вігеніна Эўрапарлямэнт адклаў галасаваньне па праекце рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі на наступнае пасяджэньне, якое пройдзе ў канцы месяца ў Брусэлі.

Вігенін заявіў «Свабодзе» сказаў, што галоўнай прычынай пераносу галасаваньня па рэзалюцыі было тое, што ў Брусэлі атрымалі сыгналы зь Беларусі аб тым, што афіцыйны Менск гатовы на некаторыя пазытыўныя крокі. На думкі Вігеніна, гэта можа быць вызваленьне палітвязьняў і запрашэньне паслам Эўразьвязу вярнуцца ў Менск.

16 сакавіка Вярхоўны камісар ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заявіла, што амбасадары ЭЗ павінны не пазьней, як у сямідзённы тэрмін, вярнуцца назад у Беларусь.
Аднак пазьней Мая Качыянчыч, прэсавы сакратар Эштан, паведаміла дыпляматы краінаў Эўразьвязу плянуюць абмеркаваць магчымасьць вяртаньня ў Менск сваіх амбасадараў і што канчатковае рашэньне пра гэтым пытаньні пакуль не прынятае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG