Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку не выпускаюць за «ўхіленьне ад абавязкаў, накладзеных на яго судом»


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька нарэшце даведаўся, на якой падставе яго ўнесьлі ў сьпіс невыязных.

20 сакавіка ён атрымаў тлумачэньні ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёну Менску. Палітыку выдалі даведку, паводле якой у яго існуюць часовыя абмежаваньні на выезд з тэрыторыі Беларусі. Гэтыя абмежаваньні накладзеныя ў адпаведнасьці з лістом Мін’юсту ад 5 сакавіка на падставе інфармацыі, што Лябедзька «ўхіляецца ад абавязаньняў, накладзеных на яго судом». У даведцы, аднак, не сказана, якія канкрэтна абавязаньні маюцца на ўвазе і якім судом яны накладаліся.

Сёньня-заўтра Лябедзька зьбіраецца наведаць Мін’юст, а таксама падаць заявы ў Генпракуратуру і МУС Беларусі наконт парушэньня сваіх грамадзянскіх правоў.
XS
SM
MD
LG