Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея за тое, каб Беларусь увяла мараторый на сьмяротнае пакараньне


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Расея зацікаўлена ў тым, каб усе эўрапейскія краіны, у тым ліку Беларусь, далучыліся да мараторыя на сьмяротнае пакараньне, заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Камэнтуючы ў інтэрвію радыёстанцыі «Коммерсант FM» пакараньне абвінавачаных у тэрарызьме Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, кіраўнік расійскага МЗС адзначыў: «. Барацьба з тэрарызмам, вядома, павінна быць бязьлітаснай У той жа час наша стаўленьне да сьмяротнага пакараньня добра вядома — мы даўно абвясьцілі мараторый на сьмяротнае пакараньне. На гэты конт ёсьць спэцыяльныя рашэньні, якія былі прынятыя Канстытуцыйным судом, і гэтаму мараторыя расійскае кіраўніцтва прыхільна. Мы ў прынцыпе былі б зацікаўлены ў тым, каб усе эўрапейскія краіны да такога мараторыя далучыліся ».

Пры гэтым Лаўроў падкрэсьліў, што адмена сьмяротнага пакараньня — пытаньне «складанае» і «неадназначнае», і «гэта — справа кожнай дзяржавы». «На мой погляд, аптымальным на дадзеным этапе зьяўляецца захоўваньне мараторыя», — дадаў кіраўнік МЗС Расеі

Ён выказаў перакананасьць у тым. што рух Беларусі «ў бок паўнапраўнага членства ў Радзе Эўропы як раз забясьпечыць вырашэньне праблемы прымяненьня сьмяротнага пакараньня, таму што адной з умоваў удзелу ў Радзе Эўропы ёсьць яе адмена».

Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе да гэтага часу прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

Цяперашняе заяву міністра Лаўрова стала першай рэакцыяй Расіі на пакараньне сьмерцю Канавалава і Кавалёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG