Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца супрацьдзеяньне ціску на дзяржавы — члены Мытнага зьвязу


Рада Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК) падрыхтуе прапановы па супрацьдзеяньні эканамічнаму націску на дзяржавы — члены Мытнага зьвязу. Пра гэта заявіў 19 сакавіка ў Маскве журналістам віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Сяргей Румас, паведамляе БелаПАН.

«Рада даручыла падрыхтаваць гэтыя мерапрыемствы, і калегія ЭЭК зоймецца канкрэтнымі захадамі па супрацьдзеяньні гэтаму эканамічнаму націску», — сказаў Румас у вячэрняй праграме навінаў тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле яго слоў, на пасяджэньні Міждзяржрады ЭўрАзЭС Аляксандар Лукашэнка выказаў падзяку сваім калегам за адпаведныя сумесныя заявы, зробленыя як на ўзроўні прэзыдэнтаў, гэтак і кіраўнікоў урадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG