Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь беларусамі прайшла ў дзясятках гарадоў Эўропы


Belarus - Action Free Belarus, 18Mar2012
Belarus - Action Free Belarus, 18Mar2012

Яе арганізатары – маладыя фэдэралісты – заклікалі да больш жорсткіх санкцыяў да афіцыйнага Менску.

18 сакавіка Маладыя эўрапейскія федэралісты (JEF) і іх партнэры правялі акцыі ў больш чым 85 гарадох па ўсёй Эўропе на знак пратэсту супраць рэпрэсіяў і перасьледаў апазыцыйных актывістаў у Беларусі, паведамляе Хартыя-97.

Мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, адбылося шосты раз. Упершыню акцыя прайшла ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

JEF, гаворыцца ў прэсавым рэлізе, імкнецца прыцягваць «увагу да сытуацыі ў Беларусі, дзе парушаецца заканадаўства, і да непасьлядоўнай міжнароднай палітыкі ЭЗ, які па-ранейшаму адмаўляецца заняць выразную пазыцыю ў дачыненні да дыктатарскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Нядаўняе нежаданьне ўвядзеньня санкцыяў зрабілася супярэчлівым пасланьнем, якое яшчэ больш ускладняе адносіны з Беларусьсю. Гэтая нерашучасьць павінна быць спыненая», -- гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«На жаль, нам, нашым партнэрам і сябрам, зноў неабходна выходзіць на вуліцы гарадоў па ўсёй Эўропе і казаць аб сытуацыі ў Беларусі. Наша жаданьне палягае ў тым, каб Эўрапейскі Зьвяз зрабіў тое самае, - кажа Паліна Гэсант, прэзыдэнт JEF. - Калі ЭЗ хоча пазыцыянаваць сябе ў якасьці пасла міру, дэмакратыі і правоў чалавека, ён павінен перайсьці ад слоў да дзеяньняў. Для таго, каб узмацніць ціск на Лукашэнку, ЭЗ павінен адмовіцца ад сваёй неадназначнай зьнешняй палітыкі і разгледзець увядзеньне больш жорсткіх санкцыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG