Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 20 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура да плюс 4 градусаў цяпла.

У Беларусі і ў сьвеце:


У офісе ТБМ (Румянцава, 13) — прэзэнтацыя «правілаў дарожнага руху», выдадзеных па-беларуску. Пачатак а 17.30.

У Брусэлі — Камісія ў міжнародных справах і правах чалавека Эўрапарлямэнту мяркуе разгледзіць сытуацыю ў Беларусі, Іране, Іраку і Расеі.


Не прапусьціце:


У эфіры Свабоды — ў эфіры Свабоды: «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсе пра Кузьму Чорнага

Гэты дзень у гісторыі:


1767 — стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі

1585: Горад Веліж атрымаў Магдэбургскае права

1690: Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнаньня пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаньнях ня будзе ўведзена.

1767 — стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі

У гэты дзень нарадзіліся:

1639 — Іван Мазэпа, гетман Украіны ў 1687–1709 гадах

1743 — Тыматэвуш Павал Ґажэнскі, рымска-каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп познанска-гнезьненскі

1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург

1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча

1916 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца

1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата

У гэты дзень памерлі:

1393 — Ян Непамуцкі, чэскі каталіцкі сьвяты, сьвятар, мучанік

1440 — Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі

1876 — Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст

1922 — Аляксандар Бурбіс, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, актор і рэжысёр, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ)

1929 — Фэрдынанд Фош, францускі вайсковы дзеяч, маршал Францыі

1976 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык

Цытата на памяць


О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Уладзімер Дубоўка

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»


Магілёў: міліцыянты канфіскавалі бел-чырвона-белы сьцяг на праверку

У Воршы патрабуюць вызваленьня Севярынца і Дашкевіча

Кадафі заклікае лібійцаў супраціўляцца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG