Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: небывала жорсткія баі


У сталіцы Сырыі Дамаску ідуць самыя інтэнсіўныя з пачатку паўстаньня баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі, паведамляе тамтэйшая апазыцыя.

Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што ў сутыкненьнях у заходнім раёне Дамаску, дзе разьмяшчаюцца аб'екты сырыйскіх спэцслужбаў, загінулі тры "тэрарысты" і адзін вайсковец. "Тэрарыстамі" сырыйскія афіцыйныя СМІ называюць паўстанцаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у перастрэлцы былі параненыя 18 салдатаў.

У мінулыя выходныя ахвярамі двух выбухаў у Дамаску і ў найбуйнейшым сырыйскім горадзе Алепа сталі каля трыццаці чалавек

Таксама сёньня Стакгольмскі міжнародны інстытут міру абнародаваў справаздачу, у якой паведамляецца, што за апошнія пяць гадоў Сырыя ў шэсьць разоў павялічыла закупы зброі, прычым 72 адсоткі паставак прыйшлі з Расеі, яшчэ 17 – зь Беларусі. Экспэрты інстытуту адзначаюць, што бальшыня згаданых узбраеньняў маюць стратэгічны характар і не выкарыстоўваюцца ў барацьбе супраць паўстанцаў. Яны, аднак, могуць спатрэбіцца рэжыму Башара Асада для абароны ад замежных авіяўдараў, калі б падзеі атрымалі разьвіцьцё паводле лібійскага сцэнару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG