Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне ўсклалі кветкі за пакараных у Беларусі


19 сакавіка сябры групы падтрымкі Беларусі ўсклалі да амбасады Беларусі ў Таліне кветкі і запалілі зьнічкі ў памяць аб Уладзіславе Кавалёве і Дзьмітрыі Канавалаве, якіх пакаралі сьмерцю на мінулым тыдні ў Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі ў тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, у выніку якога загінула 15 чалавек, а таксама ў іншых злачынствах. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіў Уладзіславу Кавалёву ў памілаваньні. Дзьмітрый Канавалаў з прашэньнем аб памілаваньні не зьвяртаўся. Сябры групы падтрымкі Беларусі мяркуюць, што працэс не быў незалежным і справядлівым, а віна ўжо расстраляных не была даказанай.

Група падтрымкі Беларусі далучылася да ініцыятывы іншых арганізацый ў сьвеце адзначыць памяць аб грамадзянах Беларусі, якіх пазбавілі права на справядлівы суд, паведамляе dzd.ee.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG