Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Вус заклікаў Эўразьвяз да эканамічных санкцый


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

«Вельмі прашу Вас праявіць мудрасьць, цьвёрдасьць ды рашучасьць для ўвядзеньня эканамічных санкцыя да Беларусі», — цытуе Інтэрфакс адкрыты зварот былога кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса да Рады міністраў Эўразьвязу і вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Дзьмітрый Вус пераконвае эўрапейскіх палітыкаў, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформ, зьменам ў сфэры правоў чалавека і лібэралізацыі выбарчага кодэксу. Паводле Дзьмітрыя Вуса, эканамічныя санкцыі будуць найперш скіраваныя не супраць народу Беларусі, а супраць ўлады краіны. Рэалізацыя санкцый ужо праз паўгода дасьць станоўчы вынік, мяркуе былы кандыдат на прэзыдэнта.

Дзьмітрый Вус быў асуджаны на 5 з паловай гадоў за падзеі 19 сьнежня і адбываў тэрмін ў Магілёўскай калёніі. У канцы мінулага году Дзьмітрый Вус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG