Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія асуджае сьмяротныя пакараньні ў Беларусі


МЗС Латвіі асуджае сьмяротнае пакараньне Дзьмітрыя Канавалава і Ўлада Кавалёва, асуджаных на кару сьмерці ў справе аб выбухах у менскім мэтро.

«Кара сьмерці як найвышэйшае пакараньне – жорсткая і бесчалавечная, і Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе яна ўсё яшчэ прымяняецца», - гаворыцца ў заяве міністэрства.

МЗС Латвіі зазначае, што Эўразьвяз і Латвія неаднаразова заклікалі беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Міністэрства выказвае шкадаваньне з прычыны няўвагі да гэтых заклікаў.
XS
SM
MD
LG