Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дагестан уводзяць дадатковыя войскі?


Дагестан
Дагестан

Сакратар Рады бясьпекі Дагестану Магамэд Баачылаў абверг інфармацыю сайту "Каўказскі вузел" аб перакідцы з Чачэніі ў Дагестан 20000 сілавікоў/

Пра гэта паведаміла расейская служба Радыё Свабода. Паводле дадзеных выданьня, у сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў рэспубліцы апошнім часам, , там нібыта плянуецца правядзеньне маштабных вайсковых спэцапэрацый. Баачылаў назваў перакідку вайскоўцаў "звычайнай ваеннай ратацыяй" і паведаміў таксама, што ў Дагестане будзе створана Часовая групоўка органаў і падразьдзяленьняў МУС, па прыкладзе таго, як гэта было зроблена ў Чачні.

Як сьцьвярджае крыніца сайта "Каўказскі вузел" у праваахоўных органах Чачні, перакідка вайскоўцаў унутраных войскаў і супрацоўнікаў іншых сілавых структур зьвязана са значным ўскладненьнем сытуацыі ў Дагестане за апошнія месяцы. Па дадзеных "Каўказскага вузла", агулам з Чачні ў Дагестан пераводзяць больш за 20 тысяч сілавікоў. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра буйныя калёны бронетэхнікі і грузавікоў з вайскоўцамі, якія 17 сакавіка рухаліся па кірунку да Дагестане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG