Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 красавіка БХД будзе судзіцца з Палацам культуры МТЗ


19 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску прайшло папярэдняе слуханьне па пазове партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» супраць Палаца культуры Менскага трактарнага заводу, паведамляе прэсавая служба БХД. Бакі не пагадзіліся памірыцца, і таму прызначаны дзень пачатку працэсу.

Канфлікт узьнік летась, 17 сьнежня, пасьля чарговага ўстаноўчага зьезду БХД. У актавай залі Палаца культуры МТЗ, дзе адбываўся зьезд, было адключана асьвятленьне, хоць аплочаны час арэнды памяшканьня ня скончыўся. Далей арганізатары зьезду плянавалі правесьці канцэрт забароненага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Адміністрацыя Палаца культуры патлумачыла свае дзеяньні тым, што праграма канцэрту нібыта не была ўзгодненая.

«Мы разумеем, што справядлівай і незалежнай судовай сыстэмы ў Беларусі няма, і таму ня маем ніякіх ілюзій наконт вынікаў суду, але сваю пазыцыю мы працягнем празь яго даносіць», — адзначыў у камэнтары на сайце БХД адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Судовае пасяджэньне па пазове БХД да Палаца культуры МТЗ адбудзецца 2 красавіка ў Партызанскім судзе Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG