Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакавік 2012 у сталіцы Канады


18 сакавіка 2012 году беларусы Атавы на знак салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі правялі дэманстрацыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Атаве, Канада.

У амбасаду Рэспублікі Беларусь у Канадзе была накіравана заява сяброў Згуртаваньня Беларусаў Канады, у якой была выказаная глыбокая занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі і выказаны рашучы пратэст супраць антыдэмакратычных захадаў беларускіх уладаў.

Было выказана патрабаваньне аб вызваленьні палітычных вязьняў: кандыдата ў прэзідэнты А. Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты М. Статкевіча, І. Аліневіча, М. Аўтуховіча, З. Бандарэнкі, А. Бяляцкага, З. Дашкевіча, М. Дзядка, Э. Лобава, С. Каваленкі, П. Севярынца, А. Францкевіча.

У той самы дзень беларусы сьвяткавалі дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстым паседжаньні выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, даклад ад ідэнтыфікацыі беларускай нацыі зрабіла гісторык Галіна Туміловіч. У сьвяточным канцэрце прынялі удзел паэты, музыканты і танцоры - сябры беларускай суполкі ў Атаве. Сьвяточная імпрэза доўжылася чатыры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG