Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: бракуе кантакту з роднымі і сябрамі


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Гарадзенcкія праваабаронцы атрымалі ліст ад Алеся Бяляцкага з бабруйскай калёніі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» просіць перш за ўсё за яго не турбавацца.

Праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч кажа, што ліст вельмі кароткі. У ім Бяляцкі ні на што не наракае, піша, што ягонае ўтрыманьне нечым нагадвае ўмовы службы ў савецкім войску.

Адзінае, чаго яму бракуе, — гэта непасрэднага кантакту з роднымі, блізкімі і сябрамі. Ён просіць не турбавацца за яго і падбадзёрвае тых, хто на волі.
XS
SM
MD
LG