Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў судзяць удзельніка працэсу над тэрарыстамі


Аляксандар Круты
Аляксандар Круты

19 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачаўся новы працэс над Аляксандрам Крутым, бацькам пацярпелай ад тэракту Інэсы Крутой, якога летась у канцы году судзілі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве, прызналі псыхічна хворым і адправілі на прымусовае лячэньне.

У лютым гэты прысуд Менгарсуд адмяніў пасьля разгляду касацыйнай скаргі, але мера стрыманьня для Аляксандра Крутога не была зьмененая. Паводле сваякоў, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

На сёньняшні працэс Аляксандра Крутога не прывезьлі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме на патрабаваньне пацярпелай. Паводле матэрыялаў справы, Аляксандар Крутой выліў на галаву лекаркі з паліклінікі № 32 «вадкасьць з пахам мачы». Абвінавачаны напярэдадні арышту казаў пра канфлікт зь лекарамі, выкліканы праблемамі зь лячэньнем дачкі Інэсы ад наступстваў тэракту.

Праваабаронцы паведамілі, што да абеду ў сьведкі ўзялі падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў працэсу. Адвакат Аляксандра Крутога заявіла хадайніцтва аб далучэньні да разбору незалежных экспэртаў.

На працэсе над тэрарыстамі, які пачаўся летась у сярэдзіне верасьня, Аляксандар Крутой выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку каб спыніць працэс да ўвядзеньня суду прысяжных. На пяты дзень суду Аляксандра Крутога затрымалі міліцыянты паводле справы аб хуліганстве, учыненым у жніўні 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG