Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: пракуратура папярэдзіла карэспандэнта «Радыё Рацыя»


Зьміцер Кісель
Зьміцер Кісель

Берасьцейскаму незалежнаму журналісту Зьмітру Кісялю, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне за працу без акрэдытацыі.

Журналіст кажа, што яго папярэдзілі, што наступным разам наступствы для яго могуць быць прыкрэйшыя:

«У вуснай размове мяне папярэдзілі, што пажадана, каб я пакінуў працаваць на „Радыё Рацыя“, каб задумаўся пра свой лёс. Аднак разам з тым сказалі, што цяпер у мяне будуць праблемы, нават калі я буду працаваць у акрэдытаваным выданьні. Бо я, маўляў, ужо два разы парушаў закон і цяпер будуць нейкія праблемы, зьвязаныя з маім імем, калі я буду працаваць у журналістыцы.

Акрамя гэтага, сказалі, што будуць глядзець, ці спыніў я сваю працу, бо трэцяга папярэджаньня мне даваць ня будуць. Ужо наступным разам, сказалі, што будзе адміністрацыйнае пакараньне, або, калі ў выніку аналізу маіх матэрыялаў выявяць нейкае парушэньне, то могуць прычапіцца ўжо і да больш сур’ёзнага. Гэта такая формула — галоўнае, каб было за што, а як пакараць — знойдуць».

Гэта ўжо другое такое папярэджаньне, якое атрымаў спадар Кісель. Першае было ў 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG