Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьней на пэнсію — больш атрымаеш


Пэнсіянэры ў Беларусі змогуць значна павялічыць памер пэнсіі пры пазьнейшым выхадзе на яе.

Адпаведны ўказ нумар 136 «Аб мерах па ўдасканаленьні пэнсійнага забесьпячэньня грамадзян» падпісаў 18 сакавіка кіраўнік дзяржавы.

Дакумэнтам прадугледжана, што пры працягу працы без атрыманьня дзяржаўнай пэнсіі паводле ўзросту пасьля набыцьця права на яе памер пэнсіі прагрэсіўна павялічваецца, паведамляе БелТА.

За першы год павелічэньне складзе 6 працэнтаў заробку, які прымаецца для вылічэньня пэнсіі, за два гады — 14 працэнтаў, тры гады — 24 працэнты, за чатыры гады — 36 працэнтаў, за пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэньне памеру пэнсіі на 14 працэнтаў заробку, які таксама суміруецца з працэнтамі павышэньня, устаноўленымі за папярэдні пэрыяд (за 5 гадоў — 50 працэнтаў, за 6 гадоў — 64 працэнты).

Акрамя таго, у адпаведнасьці з указам павялічыцца выплата па ўжо набытых правах на павелічэньне памеру пэнсіі за адкладзены выхад на яе.

Указам таксама прадугледжваецца пры вылічэньні заробку для працоўнай пэнсіі ўлічваць залічаныя ў стаж працы пэрыяды дзейнасьці, на працягу якіх не праводзілася выплата абавязковых страхавых узносаў у фонд.

У адпаведнасьці з заканадаўствам пры вылічэньні пэнсіі ў стаж нароўні з працай, калі праводзіцца выплата ўзносаў, уключаюцца пэрыяды іншай дзейнасьці, на працягу якіх узносы не выплачваюцца (ваенная служба, навучаньне на дзённай форме атрыманьня адукацыі, догляд дзяцей, інвалідаў І групы і састарэлых, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту). Пры вызначэньні заробку такія пэрыяды прапускаюцца.

Указам устаноўлена адзіная вартасьць усіх пэрыядаў бяз выплаты ўзносаў пры прызначэньні пэнсіі і ўключэньне такіх пэрыядаў пры разьліку заробку.

Гэтыя нормы будуць распаўсюджвацца на сёньняшніх працаўнікоў, якія яшчэ фармуюць свае правы на пэнсійнае забесьпячэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG