Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасады ЭЗ скароцяць да консульскага ўзроўню?

  • БелаПАН

Польская амбасада ў Менску

Польская амбасада ў Менску

Штаты амбасадаў краінаў Эўразьвязу ў Беларусі могуць быць скарочаныя да консульскага ўзроўню. Пра гэта паведаміў польскі эўрапарлямэнтар Яцэк Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрвію радыё RMF FM.

Складана ўявіць, што пасьля прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў у дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ў польска-беларускіх адносінах наступіць вясна, сказаў Пратасевіч. «Трагічнае, шокавае і незразумелае рашэньне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам», — заявіў польскі эўрапарлямэнтар.

Яцэк Пратасевіч чакае, што на працягу бліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЭЗ прымуць рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да Беларусі. У гэтым выпадку «нашы паслы ня вернуцца ў Менск, і можа наступіць нават скарачэньне цяперашняга штата пасольстваў да консульскага ўзроўню», заявіў дэпутат.
XS
SM
MD
LG