Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што павялічвае сэксуальнасьць, тонус цягліцаў, моц костак і памяці? Тэстастэрон.

Згодна з апошнімі досьледамі, тэстастэрон ня толькі павышае лібіда, але і ўзмацняе мазгавую актыўнасьць, прадухіляе праблемы з суставамі, косткамі і цягліцамі.

Аднак асноўны ўплыў гармон каханьня аказвае на сэксуальны бок жыцьця. У жанчын пад сорак узровень тэстастэрону зьніжаецца ўдвая. У мужчынаў крытычнай адзнакі гэты гармон дасягае гадоў пад семдзясят.

Зьніжэньне ўзроўню тэстастэрона не заўжды прыводзіць да праблемаў, аднак каля 5% мужчынаў (20% у веку 70 гадоў) скардзяцца на нізкі тэстастэрон, які адлюстроўваецца на патэнцыі: нізкае лібіда, эрэктыльная дысфункцыя, стома, страта тонусу цягліцаў і моцы костак. Каля 10% жанчын заўважаюць зьніжэньне лібіда, што прыводзіць да дэпрэсіі.

Павышэньне ўзроўню тэстастэрона ў арганізьме, у адрозьненьне ад ўплыву віягры, якая павялічвае прыліў крыві да геніталіяў, трывае доўга і дзейнічае на мозг. Аднак, калі скончыць прыём гармону, яго дзеяньне таксама скончыцца. Прыём тэстастэрону ў пэўных дозах бясьпечны, аднак сярод магчымых пабочных эфэктаў, якія сустракаюцца вельмі рэдка, можа назірацца павышэньне гемаглябіну ў крыві, прышчы, узмацненьне валасянога пакрову на твары і целе. У рэдкіх выпадках гэта можа прывесьці да раку прастаты.

У мужчынаў, якія прымаюць тэстастэрон, павялічваецца шчыльнасьць костак і моц цягліцаў. У жанчын, апрача гэтага, прыём тэстастэрону падчас мэнапаўзы паляпшае ўзровень візуальнай і вэрбальнай памяці, здольнасьці да навучаньня.

Нізкі ўзровень тэстастэрону прыводзіць да рызыкі цукровага дыябэту, мэтабалічнага сындрому і праблемаў з сэрцам.

Каб не дапусьціць паніжэньня тэстастэрону ў вашым арганізьме, актыўна займайцеся фізычнай падрыхтоўкай, высыпайцеся, рэалізоўвайце свае сэксуальныя фантазіі — гэта дазволіць вам павялічыць узровень тэстастэрону натуральным шляхам. Настрой, прыём мэдыкамэнтаў, абставіны асабістых стасункаў таксама могуць паўплываць на ўзровень вашага лібіда. Калі вы прымаеце антыдэпрэсанты, кантрацэптывы ці сродкі павышэньня артэрыяльнага ціску, вы можаце заўважыць за сабой зьмены сэксуальнай актыўнасьці. Абмяркуйце гэта з вашым лекарам.

Урач можа прызначыць тэст на гармоны, які трэба праводзіць некалькі разоў, бо ўзровень гармонаў у арганізьме чалавека нестабільны і ўвесь час зьмяняецца ў залежнасьці ад дня цыклю ды іншых чыньнікаў. Таму аднаразовы аналіз не зьяўляецца рэпрэзэнтатыўным. Калі ж пасьля неаднаразовых аналізаў у вашым арганізьме назіраецца недахоп тэстастэрону, доктар можа прызначыць прыём гэтага гармону ў прымальнай для вас форме.

Будзьце цярплівыя, дзеяньне гармону стане заўважным толькі праз 6-8 тыдняў, аднак далёка ня ўсе пацыенты заўважаюць пазытыўныя зьмены. Калі на працягу паўгода нічога ня зьмяняецца, варта скончыць прыём прэпарату.

Падчас прыёму прэпарату трэба раз на месяц рабіць аналіз крыві на гармоны, кантраляваць узровень гемаглябіну, халестэролу, антыгенаў прастаты і г.д.
Умераны прыём тэстастрону прыводзіць да павышэньня лібіда, мазгавой актыўнасьці, бадзёрага фізычнага стану. Перадазіроўка прэпарату можа прывесьці да непажаданых вынікаў.


Тэма месяца: сэкс

Увесь сакавік на сайце — вынікі апошніх навуковых досьледаў , высновы і парады на тэму «здароўе і сэкс»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG