Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Сырыі


Мінулай ноччу ў прыгарадах Дамаску адбываліся баі паміж сырыйскімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.

Тэлеканал Аль-Джазіра прыводзіць словы актывістаў сырыйскай апазыцыі, якія паведамілі, што падчас баёў сырыйская армія выкарыстоўвала верталёты.

Таксама ў выходныя прынамсі 30 чалавек былі забітыя ў сутыкненьнях ў Дамаску і другім па велічыні горадзе Сырыі — Алепа, што знаходзіцца на поўначы краіны.
Прэзыдэнт арганізацыі Міжнароднага чырвонага крыжу Якаб Келенбэргер правеў у Маскве перамовы з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым пра магчымасьці аказаньня Сырыі гуманітарнай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG