Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тулузе, на паўднёвым захадзе Францыі, тры чалавекі загінулі ў страляніне каля габрэйскай школы. Двое з загіблых — дзеці.

Агонь па людзях, якія стаялі ля школы, адкрыў невядомы на матацыкле. Ён здолеў зьбегчы з месца злачынства.

Міністар унутраных спраў Францыі Клод Геанам аддаў загад узмацніць ахову ўсіх габрэйскіх школ у краіне.

Крыху больш за тыдзень таму ў жылым квартале Тулузы чалавек на матацыкле застрэліў 30-гадовага дэсантніка, а ў чацьвер яшчэ два чалавекі былі забітыя і адзін паранены каля банкамата ў горадзе Монтабан непадалёк ад Тулузы. Ня выключана, што паміж гэтымі злачынствамі існуе сувязь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG