Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якіх толькі расколаў не бачыла беларуская апазыцыя. Толькі зараз дэмакратычныя сілы падзеленыя на тых, хто за байкот і супраць байкоту. На тых, хто за дыялёг і супраць дыялёгу.

На тых, хто 25 сакавіка пойдзе на Бангалор і тых, хто на Бангалор ісьці катэгарычна адмаўляецца. На мінулым тыдні адбыўся раскол новага тыпу. Раскол не сярод партыйцаў, а сярод экспэртаў. Якія, здавалася б, маюць меней залежнасьці ад рэсурсаў, болей стрыманыя ў ацэнках ды выказваньнях, больш думаюць аб будучыні і меней — аб уласнай карысьці. Пляцоўкай, на якой адбываўся гэты раскол, былі мэдыі.

Пачалося ўсё з артыкула Дзьмітрыя Аксёнава на «Навінах», прысьвечанага аднаўленьню дыялёгу з мэтай спыненьня санкцыяў, якія Аксёнаў лічыць «інтуітыўна нявернымі». Артыкул настолькі вялікі, што ня кожны здолеў яго дачытаць да канца. Аляксандр Фядута, які, здаецца, артыкул Аксёнава
Згодны з вамі ў тым, што санкцыі ня маюць плёну. Аднак ня мае плёну і дыялёг, ці то з «бутэрбродам», ці без яго

да канца дачытаў, у якасьці квінтэсэнцыі, працытаваў у сябе ў дзёньніку наступныя радкі, прысьвечаныя ўзнаўленьню перамоваў Беларусі з Захадам: «... можна прапанаваць ідэю „бутэрброду“ з двух пасярэднікаў, адной часткай якога зьяўляецца менская памяркоўная апазыцыйная арганізацыя, другой часткай — беларуская арганізацыя, якая прызнаецца Эўропай і якая не падтрымлівае санкцыі ЭЗ». Прапанова Аксёнава выклікала вельмі нэрвовую рэакцыю каляпаліталягічных колаў, водгукі якой можна лёгка заўважыць у дзёньніку Фядуты. Асабліва разьюшыў публіку тэзіс аб «інтуітыўнай памылковасьці» санкцыяў.

Аднак гэта было толькі пачаткам. У пятніцу выйшаў артыкул Аляксея Пікуліка ды Дзяніса Мельянцова, які падзяляў беларускую апазыцыю на «эмацыйную» ды «рацыянальную». «Эмацыйная» — тая, што патрабуе санкцыяў ды жорсткіх дзеяньняў ЭЗ, «рацыянальная» — тая, што супраць санкцыяў (таксама, мабыць, «інтуітыўна»), аднак ня можа аб гэтым казаць услых, бо баіцца «рэпутацыйных страт» (!) на тле вялікай прасторы для ўзаемных абвінавачваньняў (г. з., каб не сказалі, што іх прымусілі так весьці куратары з КДБ). Што цікава, «эмацыйных» Пікулік і Мельянцоў адносяць да «меншасьці», тых жа, хто супраць санкцыяў ды пагаршэньня беларуска-эўрапейскіх стасункаў, аднак баяцца аб тым казаць — да «большасьці». У шэрагі «радыкалаў» трапілі наступныя таварышы: «Мікалай Статкевіч (у турме і падтрымліваць спрэчку не можа), Станіслаў Шушкевіч, Ірына Халіп (калі яна, цікава, зрабілася палітыкам ці «грамадзянскім дзеячам»?), Алесь Міхалевіч, Мікалай Халезін (ці ён палітык?), Натальля Радзіна (ці яна палітык)? Як бачна, сярод 6 пералічаных трое — экспэрты, журналісты, рэдактары. Гэта значыць людзі, якія ўдзельнічаюць у выпрацаваньні ды агучваньні ідэй аб будучыні Беларусі нараўне з аўтарамі артыкула. Спрэчка (ды раскол) такім чынам пачалі разгортвацца не сярод палітыкаў, а менавіта ў колах экспэртаў.

Халезін хуценька напісаў у блоге: «ня ведаю, як іншым удзельнікам працэсу, а мне камфортна знаходзіцца ў лягеры „радыкальнай апазыцыі“ — прыемная кампанія, ўцямныя мэты, выдатная камунікацыя з усімі удзельнікамі працэсу». Артыкул Пікуліка і Мельянцова Халезін ахарактарызаваў як «матэрыял ... аб карыснасьці пацалункаў дыктатара ніжэй сьпіны».

Як бачым, у экспэртным асяродку пачаўся нежартоўны вэрхал наконт таго, што трэба рабіць Эўропе і якую ролю ў гэтым павінны адыгрываць Пікулік, Халезін, Мельянцоў, Стужынская, Аксёнаў. Выкажуся па сутнасьці.

1. Я б катэгарычна не пагадзіліся з першапачатковай пасылкай тэксту Пікуліка ды Мельянцова — аб тым, што канфлікт паміж Эўропай ды Менскам скончыцца тады, калі адзін з бакоў прадэманструе гатоўнасьць сесьці за стол перамоваў. Паводзінам прынамсі аднаго боку ў гэтай сварцы бракуе рацыянальнасьці. І таму калі Эўропа раптоўна «ў аднабаковым парадку» адкіне ўласныя патрабаваньні ды сядзе размаўляць, палітычныя сядзельцы не выйдуць ніколі. Болей за тое, рэжым чарговым разам зразумее, што аб Эўропу можна (і трэба!) выціраць боты. Што і будзе рабіцца надалей.

2. Мельянцоў ды Пікулік сыходзяць з таго, што Беларусі патрэбна «не радыкалізаваная», памяркоўная сіла, якая б дапамагла зладзіць дыялёг у інтарэсах будучыні. І што «радыкалы» кшталту Радзінай ці Халезіна, такой сілай быць не могуць, бо занадта пацярпелі ад рэжыму і будуць прапаноўваць
Калі 23 сакавіка будуць уведзены эканамічная санкцыі, калі бакі зноў раззлуюцца, дарадцы з не дастаткова жорсткай пазыцыяй ды наборам інструмэнтаў проста зьнікнуць з эўрапейскіх кабінэтаў

непрымальныя ідэі (кшталту скасаваньня чэмпіянату па хакеі). Аднак гэтае назіраньне працуе толькі ў выпадку згортваньня канфлікту. Калі бакі бачаць ды чуюць толькі тых, хто прапануе лагодныя варыянты. Зараз жа ўсё выглядае так, што да згортваньня яшчэ далёка. Нават калі на тыдні пачнуцца вызваленьні і вярнуцца паслы. А канфрантацыйная лёгіка вымагае канфрантацыйных дарадцаў.

Калі 23 сакавіка будуць уведзены эканамічная санкцыі, калі бакі зноў раззлуюцца, дарадцы з не дастаткова жорсткай пазыцыяй ды наборам інструмэнтаў проста зьнікнуць з эўрапейскіх кабінэтаў — так, як у пэўны момант зьнік Аляксандр Мілінкевіч, прапановы якога перасталі рэзаніраваць з ідэямі ў эўрапейскіх галовах. Людзі заўсёды чуюць тое, што жадаюць пачуць. І не факт, што зараз Эўропа жадае чуць пра тое, як супакоіць нэрвы Мінску. Хаця, згадзімся з Пікулікам, — нельга выключаць, што такі сцэнар быў бы аптымальным.

3. Што тычыцца прапановы Аксёнава (якая дзіўна рэзануе з ідэямі Пікуліка ды Мельянцова): ведаеце, усё гэта ўжо было. Ужо быў дыялёг з пасярэднікамі, ужо было фармаваньне парадку дня і нават прыманьне Беларусьсю пэўных абавязкаў па выніках гэтага дыялёгу. Вы нібыта жывяце ў Нямеччыне? Пагаварыце з Гансам Георгам Вікам, ён вам шмат чаго цікавага распавядзе пра тое, чым можа скончыцца дыялёг у Беларусі. Згодны з вамі ў тым, што санкцыі ня маюць плёну. Аднак ня мае плёну і дыялёг, ці то з «бутэрбродам», ці без яго.

4. І галоўнае. Хацеў бы зьвярнуцца да тых калег, якія адказна шукаюць уласнае месца, спрабуючы памірыць Эўропу ды Беларусь, прадухіліць санкцыі (я таксама не зьяўляюся іх палкім прыхільнікам). Вы прэтэндуеце на ролю пасярэдніка. І гэта вельмі высакародная роля. Аднак сутнасьць сацыялізму як мадэлі — ў тым, каб ніякіх пасярэднікаў не было. Узгадаем беларускія
Асаблівую ўвагу я б надаў фотцы двух пабітых бамжоў, якія, здаецца якраз і ўвасабляюць месца пасярэднікаў у любым працэсе беларускай мадэлі

гарады, у якіх кожную восень праходзяць кірмашы гародніны, якія так зьдзіўляюць замежных гасьцей: на плошчах зьяўляюцца прылаўкі, на якіх прадстаўнікі гаспадарак збываюць тое, што вырасьцілі ўлетку. Пасярэднік — ключавая фігура капіталізму, самы цкаваны сацыяльны кляс сучаснае Беларусі. Ён не патрэбны дзяржаве. Вас дапусьцяць да дыялёгу, калі пабачаць у гэтым часовы плён, аднак пры першай жа магчымасьці абвінавацяць у прыналежнасьці да «пятай калёны» ды выкінуць адусюль. Нагадаю пра лёс «лагоднага» Алеся Міхалевіча.

Яшчэ адзін просты прыклад: зараз ва Ўруччы праходзяць стыхійныя пратэсты жыхароў. У нейкі момант да пратэстаў падключылася «Эўрапейская пэрспэктыва» — менавіта ў якасьці «пасярэдніка» (экспэрты любяць вінаваціць апазыцыю ў тым, што тая не працуе на месцах, з народам). Тое, як успрыняла зьяўленьне пасярэдніка дзяржава, можна пабачыць па спасылцы. Назва артыкула — «Апазыцыя ізноў лезе не ў сваю справу». Асаблівую ўвагу я б надаў фотцы двух пабітых бамжоў, якія, здаецца якраз і ўвасабляюць месца пасярэднікаў у любым працэсе беларускай мадэлі. Каб не скончыць тымі бамжамі, спадары «рацыянальныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG