Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ня мае памяшканьня для зьезду


19 сакавіка на адрас кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступіў ліст зь Беларускага саюзу спажывецкіх таварыстваў. У ім напісана, што ў сувязі з маючай адбыцца заменай вокнаў няма магчымасьці даць памяшканьне для зьезду АГП. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла старшыня выканкаму партыі Аксана Крышчановіч:

«Мы атрымалі паведамленьні ад паловы з 12 арганізацыяў, да якіх зьвярталіся з просьбай арандаваць памяшканьне для правядзеньня партыйнага зьезду. І ўсе адказы — адмоўныя. Мы ўжо напісалі лісты ў сталічны гарвыканкам і Міністэрства юстыцыі Беларусі, у якіх інфармуем, што правядзеньне партыйнага форуму ставіцца пад пагрозу».

Аксана Крышчановіч кажа, што для зьезду, які заплянаваны на 31 сакавіка, неабходная заля ня менш як на 200 месцаў — 170 дэлегатаў плюс госьці і журналісты. Дэлегаты зацьвердзяць стратэгію партыі і абяруць новае партыйнае кіраўніцтва.

АГП была створная ў 1995 годзе. Першым яе старшынём быў абраны Станіслаў Багданкевіч. Дагэтуль ён застаецца ганаровым старшынём. З 2000 году партыю ачольвае Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG