Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ўключаны ў сьпіс невыязных зь Беларусі за «ўхіленьне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве».

Даведку пра гэта яму выдалі ў аддзяленьні па грамадзянстве і міграцыі.

38-гадовы Дынько — старшы лейтэнант запасу. Таму такая прычына адмовы на выезд — юрыдычны нонсэнс, паведамляе «Наша ніва».

Ня можа быць прызваны на службу той, хто ужо звольнены ў запас. Аднак працэс абскарджваньня праз суд зойме некалькі месяцаў. Пры гэтым ніякіх позваў у ваенкамат Дынько не атрымліваў.

Такую сама прычыну забароны на выезд вызначылі для былога палітвязьня і кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі.

Бандарэнка пацікавіўся ў ваенкамаце, што усё гэта значыць. «Мне адказалі, што ніякіх дзеяньняў па маім прызыве ваенкамат не ажыцьцяўляў, што гэта наогул недарэчнасьць, што гэтага ня можа быць, і што я, афіцэр запасу, проста дуру галаву работнікам ваенкамата», — сказаў Бандарэнка.

Раней сталі вядомыя прычыны забароны на выезд старшыні БАЖ Жаньне Літвіной і старшыню Хельсынскага камітэту Алегу Гулаку.

Літвіна нібыта «вінаватая ў справе аб банкруцтве», Гулак мае «грамадзянскі пазоў супраць яго».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG