Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: акцыя памяці Ўладзіслава Кавалёва


Каля 30 чалавек прыйшлі вечарам 18 сакавіка да дому № 6 па вуліцы Рэпіна, дзе жыў Уладзіслаў Кавалёў.

У пад’езьдзе на лесьвічнай пляцоўцы яны паставілі партрэт Уладзіслава, а таксама запалілі сьвечкі.

Удзельнікі акцыі памяці сталі жывым ланцугом з другога да пятага паверху.

Памяць пра Ўладзіслава ўшанавалі хвілінай маўчаньня
Памяць пра Ўладзіслава ўшанавалі хвілінай маўчаньня


Кожны з прысутных падыйшоў да Любові Кавалёвай, маці Ўладзіслава, і выказаў словы падтрымкі і спачуваньня
Кожны з прысутных падыйшоў да Любові Кавалёвай, маці Ўладзіслава, і выказаў словы падтрымкі і спачуваньня


Нехта падарыў сям’і Кавалёвых абраз
Нехта падарыў сям’і Кавалёвых абраз


Сябар сям’і Кавалёвых (зьлева) з маці Ўладзіслава Тацянай (справа).
Сябар сям’і Кавалёвых (зьлева) з маці Ўладзіслава Тацянай (справа).


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва



Тым часам ля пад’езду дзяжурыць машына з танаваным шклом, а раён вуліцы Рэпіна патрулююць узмоцненыя нарады міліцыі.


17 сакавіка стала вядома, што растраляныя абодва меркаваныя выканаўцы выбуху ў менскім мэтро — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў

14 сакавіка зьявілася афіцыйная інфармацыя, што Аляксандар Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызьме і прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі.

Дзьмітры Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся.

11 красавіка 2011 году на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» спрацавала выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацьвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпела болей за 300 чалавек.

Міжнародныя грамадзкія і праваабарончыя арганізацыі заклікалі не караць сьмерцю Кавалёва і Канавалава, а таксама правесьці новае расьследваньне акалічнасьцяў выбуху з менскім мэтро
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG