Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан не давярае суду над Кавалёвым і Канавалавым


Дэвід Лідынгтан
Дэвід Лідынгтан

Міністар у справах Эўропы Вялікай Брытаніі Дэвід Лідынгтан асудзіў сёньня расстрэл у Беларусі меркаваных тэрарыстаў і адзначыў сумневы, зьвязаныя з судовым працэсам і выкананьнем сьмяротнага выраку.

"Я глыбока занепакоены рашэньнем Беларусі пакараць сьмерцю сваіх двух грамадзян Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Злучанае Каралеўства рашуча асуджае тэрарызм і аплаквае сьмерці і калецтвы, прычыненыя выбухам у менскім мэтро 11 красавіка 2011 году. Тым ня менш, незалежныя справаздачы выклікалі сур'ёзныя і пераканаўчыя пытаньні адносна ўзроўню доказаў і справядлівасьці суду, які прызнаў гэтых двух людзей вінаватымі ў выбуху", – канстатаваў ён.

Прадстаўнік Вялікай Брытаніі таксама дадаў, што Лёндан прынцыпова выступае супраць сьмяротнага пакараньня, паколькі яно робіць немагчымым выпраўленьне магчымых памылак судовай сыстэмы. Лідынгтан заклікаў Беларусь далучыцца да ЭЗ і эўрапейскіх краінаў СНД, увёўшы мараторый на сьмяротнае пакараньне і распачаўшы працэс яго адмены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG