Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстывалі ліхтарыкаў Лукашэнку адправілі ў Гаагу


17 сакавіка каля тысячы чалавек сабраліся ў парку Дружбы народаў у Менску, дзе адбыўся масавы запуск у паветра ліхтарыкаў.

Арганізатар акцыі, кіраўнік моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Авангард» Марат Абрамоўскі патлумачыў газэце «Салідарнасьць», што акцыя была прымеркаваная да прыходу вясны, пачатку новага сэзону, «калі пара злазіць з канапаў і выходзіць на вуліцу».

Мерапрыемства праводзілася з афіцыйнага дазволу Мінгарвыканкамаму.

Пры гэтым некаторыя ўдзельнікі акцыі надалі сваім ліхтарыкам і палітычны зьмест: ліхтарык са словамі «ШОС! ляціць у Гаагу» і вусатым абліччам таксама быў запушчаны ў неба.

XS
SM
MD
LG