Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая дэпутатка: на сваякоў расстраляных ціснуць


Марылюіза Бэк
Марылюіза Бэк
Падставай стала афіцыйнае пацьверджаньне зь Менску, што (насуперак учорашнім спадзяваньням заходніх палітыкаў) акрамя Ўладзіслава Кавалёва быў таксама расстраляны і Дзьмітры Канавалаў.

Як гаворыцца ў заяве дэпутаткі, «хуткае выкананьне прысуду пасьля заканчэньня працэсу, нягледзячы на міжнародныя пратэсты, паказваюць, што сапраўдныя вінаватыя ў тэракце завуаляваныя».

Марылюіза Бэк лічыць, што на сваякоў асуджаных аказаны масіўны ціск рэжыму з тым, каб яны публічна не пратэставалі супраць прысуду.

«Акрамя таго, застаецца адкрытым пытаньне, чаму беларускія сілы бясьпекі цяпер, пасьля выкананьня прысуду Ўладзіславу Кавалёву дэманстратыўна паказваюць сваю прысутнасьць ля дому, дзе жывуць ягоныя сямейнікі, калі дзяржаўная ўлада заяўляе пра законнасьць гэтага пакараньня», адзначае нямецкі палітык".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG