Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАРЭ: «Было зроблена незваротнае»


Жан-Клод Міньён

Жан-Клод Міньён

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клод Міньён заявіў, што шакаваны прывядзеньнем у дзеяньне сьмяротнага пакараньня Ўладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву.

«Было зроблена незваротнае. Беларускія ўлады чарговы раз засталіся глухімі да шматлікіх заклікаў міжнароднай супольнасьці аб памілаваньні. Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца жорсткай, непатрэбнай і варварскай практыкай, якой няма месца ў цывілізаваным грамадзтве», гаворыцца ў заяве Прэзыдэнта ПАРЭ, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Асамблея некалькі разоў заклікала беларускія ўлады адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня. Жан-Клод Міньён ня раз выступаў супраць сьмяротнага пакараньня Канавалаву і Кавалёву не толькі таму, што сьмяротнае пакараньне непрымальнае ў прынцыпе, але і таму, што існуе шмат пытаньняў датычна справядлівасьці суда над імі.

Прэзыдэнт ПАРЭ выказаў спачуваньні сем’ям расстраляных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG