Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ўсю ноч гулялі супраць несправядлівых выбараў


Расейскія грамадзянскія актывісты правялі ў Маскве акцыю пратэсту ў незвычайным фармаце — начныя гуляньні ў цэнтры расійскай сталіцы. Арганізатары — рух «Прарыў».

Акцыя пачалася ў суботу ў 11 гадзін ночы і завяршылася ў 7 раніцы ў нядзелю. Увесь гэты час маладыя людзі з аб’яднаньня «Прарыў» з белымі стужкамі на вопратцы і белымі кветкамі правялі на Манэжнай плошчы каля помніка маршалу Жукаву.

Актывісты аб’яднаньня «Прарыў» маюць намер правесьці яшчэ шэраг акцый, каб нагадаць уладам, што мінулыя прэзыдэнцкія і думскія выбары не былі сумленнымі і справядлівымі.

Гутарка з актывісткай руху «Прарыў» — ТУТ.
XS
SM
MD
LG