Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі зь цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён ня мае права выязду за мяжу, але не патлумачылі, чаму.

«Сказалі, што ў Менску патлумачаць. Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ты артукул Канстытуцыі, для іх яна не пісаная. Увогуле гэта яшчэ і парушэньне маіх эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць. Гэта беззаконьне», — пракамэнтаваў стуацыю Станіслаў Шушкевіч.

У сакавіку за межы Беларусі не змаглі выехаць:
  • Анатоль Лябедзька, кіраўнік АГП;
  • Віктар Карнеенка, каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары»;
  • Сяргей Калякін, кіраўнік Партыі левых «Справядлівы сьвет»;
  • Валянцін Стэфановіч, праваабаронца цэнтру «Вясна»;
  • Алег Гулак, кіраўнік БХК;
  • Гары Паганяйла, праваабаронца БХК;
  • Жана Літвіна, кіраўніца БАЖ;
  • Міхал Янчук, прадстаўнік «Белсату».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG