Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала зьвесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава і прымусовы перавод Сяргея Каваленкі ў псыхіятрычны шпіталь.

Сурвіла: «Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні Кавалёвай, маці Ўладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора.

Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаваньне іх і сьпешны растрэл сьведчаць пра нялюдзкасьць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Эўропы.

Што да перавозу Сяргея Каваленкі ў псыхіятрычны шпіталь, уважаю гэта проста цынізмам, зьдзекам над тымі, хто клапоціцца пра лёс і жыцьцё выдатнага чалавека, адзіная віна якога — любоў да Беларусі.

Вяртаемся назад у турму народаў.»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG