Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У звычайным рэжыме» берасьцейскае МММ не прапрацавала і дня


Аляксей Саладун
Аляксей Саладун

Аднаго з кіраўнікоў «МММ-2011» у Беларусі Аляксея Саладуна другі раз затрымалі супрацоўнікі КДБ у Берасьці.

А 18-й гадзіне 17 сакавіка ад яго прыйшло смс-паведамленьне з тэкстам «Мяне затрымаў КДБ. Павязуць у Менск.»

Кіраўнік структуры «МММ-курс Беларусі» Аляксей Саладун быў затрыманы 16 сакавіка супрацоўнікамі берасьцейскага КДБ у адчыненым напярэдадні офісе фінансавай піраміды ў Берасьці.

Аднак праз тры гадзіны яго выпусьцілі, запісаўшы тлумачэньні. У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» ён казаў, што ня бачыць ніякіх падставаў для ціску на «МММ» у Беларусі, што «МММ» працуе ў звычайным рэжыме.

16 сакавіка супрацоўнікі КДБ затрымалі ўпраўленцаў «МММ» у розных рэгіёнах краіны. Затрыманьні прайшлі ў Менску, Гародні, Берасьці.

Як стала вядома 17 сакавіка, затрыманыя ў Менску каардынатары фінансавай піраміды знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Супраць іх заведзеная крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG