Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце актывістаў ЛГБТ-руху ў Міхалове забаранілі


Сяргей Андросенка

Сяргей Андросенка

Менгарвыканкам адмовіў актывістам ЛГБТ-руху ў правядзеньні ў сталіцы шэсьця «Жэст супраць нецярпімасці», паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Сяргей Андросенка.

Акцыю плянавалася правесьці 17 сакавіка на вуліцы Янкі Брыля ў мікрараёне Міхалова ў Менску.

Андросенка: «Менгарвыканкам абгрунтаваў адмову тым, што нібыта шэсьце будзе перашкаджаць працы ўстановаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасьць сталіцы. Але на гэтай вуліцы — толькі жылыя дамы і крамы».

Сваім шэсьцем актывісты ЛГБТ-руху мелі намер падтрымаць Эўрапейскі тыдзень дзеяньняў супраць расізму і ксэнафобіі, які штогод праводзіцца 17-25 сакавіка. Акцыя таксама была прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які адзначаецца 21 сакавіка па рашэньні ХХІ сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
XS
SM
MD
LG