Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...

...будзе воблачнае з праясьненьнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура паветра ноччу 1-7 градусаў цяпла, днём — 6-12.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Маскве адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (Расея, Беларусь, Казахстан, Кіргізія і Таджыкістан) ды дзяржаў, якія маюць у гэтай супольнасьці статус назіральніка (Армэнія, Малдова, Украіна).

У Менску (Чарнышэўскага 3, 39а) пройдзе круглы стол, прысьвечаны аб’яднаньню дэмакратычных сілаў з мэтай вызваленьня палітвязьняў. Пачатак а 12-й.

У кнігарні «логвінаЎ» ( Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзэнтацыя-чытаньне двух сучасных францускіх раманаў: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка і «Эвангельле паводле Пілата» Эрыка-Эманюэля Шміта. Бяруць удзел і чытаюць перакладчыкі: Зьміцер Колас, Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

* * *

У вечаровым эфіры Свабоды «Праскі акцэнт», у якім Юры Дракахруст шукае зь беларускім блогерам Пётрам Кузьняцовым, расейскім журналістам Віктарам Дзятліковічам і нямецкім палітолягам Марцінам Шонам адказаў на пытаньні: Якімі могуць быць наступствы забароны на выезд для апазыцыянэраў і грамадзкіх дзеячоў? Якая пазыцыя Расеі ў гэтым пытаньні? Чаму Эўрапарлямэнт адклаў прыняцьцё рэзалюцыі па Беларусі, а краіны Эўразьвязу вырашалі вярнуць сваіх паслоў? А таксама аўдыёзапіс апошняй перадачы «Зона Свабоды» для тэлеканалу Белсат, у якой Алена Ціхановіч, Франак Вячорка, Юры Дракахруст і Аляксей Знаткевіч абмяркоўваюць сьпіс невыязных апазыцыянэраў і галадоўку Сяргея Каваленкі.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1932 — у Асташыне (цяпер Наваградзкі раён) адбыўся бунт сялян супраць падатковага прыгнёту польскіх уладаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 — Тамаш Грыб, беларускі палітык, грамадзкі дзяяч.

1921 — Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі.

1931 — Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1887 — Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кнігаў у гісторыі польскай літаратуры.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Людзі баяцца пераменаў, нават тых да лепшага».
Юзэф Ігнацы Крашэўскі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Берасьце: чыноўнікі падманулі заяўнікаў пікету

У Глыбокім прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі

У Вільні адбылося шэсьце ў памяць Кастуся Каліноўскага
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG