Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: Гэтую піраміду трэба было не дапускаць адразу


Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч камэнтуе для «Свабоды» спыненьне дзейнасьці кампаніі «МММ-2011» у Беларусі.

Тое, што людзі добраахвотна нясуць туды свае грошы, ён называе «вар’яцтвам»:

«Гэта сьведчаньне пра славянскі народ. Ён ведае, што так рабіць нельга, але паддаецца на любую лухту, на любую агітацыю. І ўсё дзеля таго, каб зарабіць на халяву».

Станіслаў Багданкевіч кажа, што сёньняшніх дзеяньняў спэцслужбаў можна было б пазьбегнуць:

«Трэба было не дазваляць гэтую піраміду разгортваць з самага пачатку. Патрэбна было зрабіць афіцыйную заяву, папярэдзіць людзей. А так атрымалася, што некаторыя людзі ўжо ўнесьлі свае грошы, паказалі сваю недалёкасьць».
XS
SM
MD
LG