Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любоў Кавалёва: «Я ня ведаю, дзе мой сын»


Людміла Кавалёва
Людміла Кавалёва

Дагэтуль невядома, дзе ўтрымліваюцца асуджаныя на сьмяротнае пакараньне Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.

Трэці дзень адвакат Станіслаў Абразей ня можа сустрэцца са сваім падабаронным Кавалёвым — яго няма ні ў ізалятары КДБ, ні ў СІЗА на Валадарскага.

Маці Кавалёва спадарыня Любоў распавяла, што 16 сакавіка яны разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд. І Станіслаў Абразей перадаў заяву яшчэ і ў Вярхоўны суд.

Любоў Кавалёва: «Я ня ведаю, дзе мой сын, што зь ім. Маўчаць. Сьцяна маўчаньня, майго сына проста хаваюць. І колькі разоў я зьвярталася з заявамі, СІЗА КДБ наагул ні разу не адказаў. Яны ўсе мае заявы проста ігнаравалі. Мне сказалі, што ўлады такое практыкуюць: не даюць магчымасьці асуджаным сустрэцца ні з адвакатам, ні з роднымі. Я трывожуся, каб Улада не прымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні паўторна з прызнаньнем віны. Я ня ведаю, чаго яны хочуць, чаму не дапускаюць нават адваката».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG