Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай адбылася акцыя супраць сьмяротнага пакараньня

абноўлена

Акцыя супраць сьмяротнага пакараньня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00
Наўпроставы лінк

Акцыя супраць сьмяротнага пакараньня

16 cакавіка актывісты шматлікіх груп у сацыяльных сетках заклікалі ўсіх нязгодных з расстрэлам Кавалёва і Канавалава а 17-й гадзіне ўскласьці кветкі ля мэмарыяльнай дошкі на Кастрычніцкай плошчы і запаліць сьвечкі.

17:45 Акцыя фактычна скончаная. Ля дошкі гараць больш за 10 сьвечак, ляжаць кветкі.

17:40 Яшчэ некалькі чалавек усклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі. Журналісты спыталі Ігара Яўсеева, чаму спэцслужбы затрымліваюць гэтых людзей. Палкоўнік адказаў, што затрымалі толькі дваіх таму, што абое былі п’яныя.

17:25 На вуліцы Энгельса стаіць мікрааўтобус «Фольксваген» з нумарам 9422 ІК7. Туды толькі што пацягнулі хлопца, які ўсклаў кветкі і запаліў сьвечку. За кожным, хто прыносіць кветкі, адкрыта цікуюць людзі ў цывільным. Цяпер каля мэмарыяльнай дошкі гараць 10 сьвечак, ляжыць нямала кветак.

17:10 Людзі не затрымліваюцца. Прыходзяць па двое чалавек, за імі потым ідуць невядомыя ў цывільным. Дзьве дзяўчыны ўцяклі ад «хваста» ў Макдональдс.

17:05 Дзьве дзяўчынкі ўсклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі і пайшлі ў пераход мэтро. За імі адразу ж рушылі тры чалавекі ў цывільным.

17:00 Пакуль, як перадае з Кастрычніцкай плошчы карэспандэнтка “Свабоды“ Іна Студзінская, ля мэмарыяльнай дошкі гараць тры сьвечкі. Вакол сабралося шмат журналістаў, міліцыянтаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным. Тут і вядомы ўсім удзельнікам дэмакратычных акцыяў Ігар Яўсееў — намесьнік начальніка менскай міліцыі.


Мэты акцыі абвясьцілі ў сацыяльных сетках: «Гэтым мы пакажам, што мы патрабуем увядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне. Мы патрабуем паўторнага, сур’ёзнага судовага разбору. Мы пакажам, што мы адзіныя і салідарныя».

«Нельга чакаць ні хвіліны. Іх могуць расстраляць з дня на дзень. На нашых вачах хочуць пакараць сьмерцю двух маладых людзей. Праз наша маўчаньне хочуць дадаць да пятнаццаці ахвяраў тэракту яшчэ двух. Улада не змагла даказаць іх віну. Калі мы без барацьбы дазволім ім расстраляць хлопцаў, гэта стане старонкай ганьбы ў гісторыі нашай краіны.

Мы не гарантуем вам поўнай бясьпекі. Наша ўлада здольная аддаць загад хапаць усіх, хто будзе ўскладаць кветкі ля Кастрычніцкай. Але падумайце, бо на другім баку шаляў — сьмерць. А жыцьцё бясцэннае. Так, вас могуць пасадзіць на некалькі сутак, а гэтым хлопцам могуць пусьціць кулю ў патыліцу. Іх жыцьцё абарвецца. Паступайце, як вам загадвае ваша сумленьне», — пішуць у сацыяльных сетках.

14 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка прыняў рашэньне адмовіць у памілаваньні асуджаных на сьмяротнае пакараньне Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG