Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небясьпечныя памылкі бясьпечнага сэксу


Philippines -- young men hold up Durex brand condoms. 12Nov2009
Philippines -- young men hold up Durex brand condoms. 12Nov2009

Недастаткова проста карыстацца прэзэрватывамі, трэба ўжываць іх правільна!

Большасьць людзей недалюбліваюць прэзэрватывы. Сярод найбольш распаўсюджаных скаргаў можна пачуць, што яны зьмяншаюць адчувальнасьць, складана нацягваюцца ды яшчэ пахнуць. Але яны неабходныя падчас выпадковага сэксу, бо ахоўваюць ад непажаданай цяжарнасьці і хваробаў, якія перадаюцца полавым шляхам.

Здаецца, прэзэрватывы — найбольш просты сродак кантрацэпцыі, але тры чвэрці насельніцтва ўсё адно робяць памылкі пры іх ужываньні. Інстытут Кінсі праставіў вынікі дасьледаваньня па гэтай праблеме.

1. Каля 75% людзей ніколі не глядзяць, ці ёсьць дзіркі ў прэзэрватыве, не правяраюць іх на зьнешняе пашкоджаньне — нават калі распакоўваюць іх зубамі (ні ў якім разе!) ці драпаюць іх вострымі ўпрыгажэньнямі ці ўласнымі пазногцямі.

2. Каля 61 % карыстальнікаў не правяраюць тэрмін прыдатнасьці, зусім не цікавяцца датай, выбітай на ўпакоўцы. Але ня трэба блытаць дату выпуску з датай прыдатнасьці. Наогул, прэзэрватывы можна выкарыстоўваць ад 2 (са спэрміцыдамі) да 5 гадоў з даты выпуску. Аднак пры захаваньні прэзэрватываў у кішэнях вопраткі і ўзаемадзеянні з тэмпэратурай цела латэкс хутка разбураецца. Калі раптам прэзэрватыў аказаўся клейкім ці ломкім, лепш узяць іншы.

3. Каля 60% людзей не абмяркоўваюць ужываньне прээрватыва загадзя. Часьцей за ўсё даводзіцца ўспамінаць пра яго ў апошнюю хвіліну. Між тым, упэўненасьць у бясьпечнасьці каханьня дазваляе партнэрам расслабіцца і атрымліваць задавальненьне.

4. Каля 43% пачаткоўцаў надзяваюць прэзэрватыў дужа позна. Магчыма, не ўсе ведаюць, што невялікая колькасьць спэрмы вылучаецца падчас полавага акту, яшчэ да эякуляцыі, вынікам чаго можа быць неспадзяваная цяжарнасьць або полавая інфэкцыя.

5. Каля 40 % карыстальнікаў не пакідаюць у прэзэрватыве месца для спэрмы. Калі ня выціснуць зь верху прэзэрватыва лішняе паветра пры яго надзяваньні, то спэрма падчас эякуляцыі можа выклікаць разрыў прэзэрватыва.

6. Каля 30% спрабуюць надзяваць прэзэрватыў ня тым бокам. Прэзэрватыў мусіць лёгка раскатвацца па чэлясе.

7. Каля 29% людзей скардзяцца на разрыў прэзэрватыва. Апрача пералічаных прычынаў разрыву, можна згадаць яшчэ ўжываньне любрыкантаў на аснове алею, які разбурае латэкс. Лепш выкарыстоўваць любрыканты на воднай ці сіліконавай аснове.

8. Каля 13% рэспандэтаў сутыкаліся з сасьлізгваньнем прэзэрватыва. Набудзьце і паспрабуйце прэзэрватывы рознага памеру і формы.

9. Каля 15 % мужчынаў здымаюць прэзэрватыў занадта рана, скардзячыся на страту эрэкцыі. Але ж эрэкцыя ўзмацняецца і аслабляецца падчас акту, а эякуляцыя можа адбывацца і без эрэкцыі з рызыкай непажаданай цяжарнасьці і інфэкцыі.

10. Але найбольш распаўсюджанай памылкай зьяўляецца не выкарыстаньне прэзэрватыва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG