Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіст Мікалай Дзядок зьмешчаны ў карцэр на 5 сутак


Бацька Мікалая Дзядка спадар Аляксандар паведаміў, што ягоны сын зьмешчаны ў штрафны ізалятар на пяць сутак. Пра гэта Аляксандар Дзядок даведаўся ад начальніка Магілёўскай калёніі № 15, дзе Дзядок адбывае пакараньне. Яго пакаралі за «няправільную рэакцыю на заўвагу».

Гэта ўжо шостае парушэньне Дзядком правілаў унутранага распарадку калёніі.

У калёніі на Мікалая Дзядка пастаянна чыніцца прэсінг. 19 студзеня і 1 сакавіка да яго прыяжджаў падпалкоўнік Аляксандар Ліцьвінскі з Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС, які быў незадаволены, што інфармацыя пра наведваньні ім Дзядка зьяўляецца ў СМІ.

На пачатку сакавіка Мікалай адбыў траціну тэрміну і мог разьлічваць на замену пакараньня на мякчэйшае. Аднак 6 сакавіка яму ў гэтым адмовілі.

27 траўня 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам зь Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсьціна, падпале дзьвярэй філіялу «Беларусбанку», нападзе на расейскую амбасаду. Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15. За кратамі ажаніўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG