Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёлета Беларусь пачала пастаўляць у Нямеччыну ў паўтара разы больш драўніны, чым летась. Нягледзячы на палітычную ізаляцыю, гандаль Беларусі з ЭЗ расьце.


Паводле інфармацыі спэцыялізаванага парталу драўлянай індустрыі Нямеччыны, гандаль хваёвай драўнінай зь Беларусі за год павялічыўся на 50%. Беларусь такім чынам абагнала асноўных нямецкіх пастаўшчыкоў дрэва — Украіну і скандынаўскія краіны.

Як сьведчаць экспэрты, Нямеччына па-ранейшаму зьяўляецца асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі сярод краінаў ЭЗ. У Нямеччыну, акрамя драўніны, прадаюць беларускія ўгнаеньні, сталь і нафтапрадукты. Так за леташнія пастаўкі нафты ў Нямеччыну Беларусь атрымала 1,29 мільярды даляраў. Сярод буйных гандлёвых партнэраў краіны таксама Польшча, Нідэрлянды, Італія.

Раней нямецкае выданьне Financial Times Deutschland пісала, што нягледзячы на палітычную ізаляцыю Беларусі, сфэра яе зьнешняга гандлю разьвіваецца ўсё больш пасьпяхова. Леташні экспарт беларускіх тавараў у краіны ЭЗ у параўнаньні з пазалеташнім вырас на 221% і склаў 6 мільярдаў эўра, што адчувальна перавышае аб’ём экспарту ў Расею. «Квітнее і дзелавая актыўнасьць эўрапейскіх бізнэсоўцаў у Беларусі. Напрыклад, нямецкія банкі і прадпрымальнікі летась інвэставалі ў эканоміку краіны як ніколі раней. ЭЗ такім чынам стаў адным зь вядучых партнэраў рэжыму і працягвае дапамагаць яму заставацца на добрых пазыцыях,» — адзначаюць нямецкія СМІ.
XS
SM
MD
LG