Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча звальняюць з працы


Дзяніс Дашкевіч
Дзяніс Дашкевіч

Рагачоўскае РайПО не працягнула працоўны кантракт з грамадзкім актывістам Дзянісам Дашкевічам. Да апошняга часу Дзяніс Дашкевіч працаваў музычным кіраўніком у кавярні «Брыз».

Грамадзкі актывіст кажа, што мясцовыя чыноўнікі празрыста намякалі яму, што ён ня тым займаецца й «павінен сам разумець, што да чаго».

Ранец міліцыя перадала ў суд адміністрацыйную справу супраць Дашкевіча. Яго вінавацяць у парушэньні аўтарскіх правоў. На заяву рэдактара афіцыйнай газэты «Свабоднае слова» міліцыя вырашыла, што Дашкевіч зьяўляецца адміністратарам сайту vrogacheve.ru, які без дазволу рэдакцыі надрукаваў 9 матэрыялаў з газэты і нават фотаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука.

Нядаўна спадар Дашкевіч стаў адным з ініцыятараў збору подпісаў гараджанаў за вяртаньне ў Рагачоў рэспубліканскіх «Дажынак». Пра гэта мясцовыя чыноўнікі кажуць ўжо некалькі гадоў запар. Яны нават абяцалі з дапамогай «Дажынак» вырашыць праблемы гораду.

Да збору подпісаў Дзяніс Дашкевіч удзельнічаў у маўклівых акцыях пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Міліцыянты затрымлівалі яго, каралі арыштам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG